Часопісу «ARCHE» вынесьлі два папярэджаньні

Рэдакцыя часопісу «ARCHE» атрымала папярэджаньні аб парушэньні Закону Рэспублікі Беларусь ад друку і іншых сродках масавай інфармацыі, датаваныя 12 лютага 2007 г., за подпісам першага намесьніка міністра інфармацыі Ліліі Ананіч. Цяпер выхад унікальнага беларускамоўнага часопісу можа быць спынены ў кожны момант.

Два папярэджаньні запар можна разглядаць як своеасаблівую "чорную метку" выданьню. Аднак таксама як знак, што ніякай дэмакратызацыі ў сфэры СМІ не адбудзецца.

Абодва папярэджаньні вынесеныя за адно і тое ж: за тое, што пасьля трохмесячнага прыпыненьня ў 2006 годзе Рэдакцыя выдала ўсе тры затрыманыя нумары за адзін месяц.

Калі б такога не адбылося, «Белпошта» скасавала б падпіску, а чытачы засталіся б без аплачаных нумароў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)