Политика

«Чарнобыльскі шлях» — ад Акадэміі Навук да плошчы Незалежнасці

Аргкамітэт па падрыхтоўцы “Чарнобыльскага шляху” вызначыў маршрут і час правядзення акцыі. Прынята рашэнне прызначыць збор удзельнікаў мерапрыемства 26 красавіка а 14 гадзіне каля Акадэміі Навук, а потым наладазіць шэсце па галоўнаму праспекту да плошчы Незалежнасці.

Як паведамляе сайт milinkevich.org, сёлетні “Чарнобыльскі шлях” вырашана правесці пад лозунгамі нязгоды з будаўніцтвам АЭС, а таксама супраць адмены сацыяльных гарантый пацярпелым ад катастрофы, у тым ліку і ліквідатарам.

Адпаведную заяўку з вызначаным маршрутам і часам акцыі арганізатары мерапрыемства плануць падаць ў Мінгарвыканкам цягам тыдня.

Па словах намесніка кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктара Карнеенкі, выбар маршруту вельмі сымбалічным:

— Па такім самым маршруце адбыўся першы “Чарнобыльскі шлях” у 1989-м годзе. У ім бралі ўдзел навуковец АН СССР спадар Яўген Веліхаў, вядом беларускі пісьменнік і Грамадзян сваёй краіны Алесь Адамовіч, палітык Станіслаў Шушкевіч. Вельмі важна, што і народ і палітычныя партыі і беларускія ўлады у той час сыходзіліся ў ацэнках наступстваў катастрофы. Людзі кансалідаваліся і акцыя праходзіла без канфрантацый.

Нагадаем, што апошняя акцыя, наладжаная прадстаўнікамі апазіцыі на Дзень Волі 25 сакавіка, была жорстка разагнаная байцамі спецназа. Некалькі дзесяткаў чалавек апынуліся за кратамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)