«Чаму я нiколi i нiкуды не з’еду з Беларусi»
Вядома, не ўсе людзi кiруюцца любоўю да краiны ў выбары месца жыхарства.
Фота mmkut.by
Першы раз я збiралася з’ехаць з Беларусi, калi мой хлопец прапанаваў перабрацца ў Чэхiю, якую палюбiў за вясёлую студэнцкую маладосць, прыемных людзей i смачную ежу. Капiла грошы, вучыла мову, але нешта ўсё замарудзiлася, забылася, перадумалася.
Другi раз я збiралася з’ехаць з Беларусi, калi ўпершыню адназiрала на выбарах: пабачыла фальсiфiкацыi, цынiзм i подласць чальцоў камiсii, прыйшла дахаты ў слязах, схапiла валiзу: «Куды заўгодна!» На ранiцу адпусцiла.
Трэцi раз я збiралася з’ехаць з Беларусi, калi ва Украiне адбыўся Еўрамайдан, у якiм я таксама прымала ўдзел: накрыла хваляй натхнення, радасцi, гонару за дабро, якое перамагло, зачараваў моцны i мужны народ. Але таксама замарудзiлася, забылася…
Чацвёрты i апошнi раз я збiралася з’ехаць з Беларусi, калi, шмат пападарожнiчаўшы, наведала Iсландыю – i закахалася ў яе. Бадай, гэта быў адзiны хоць троху сур’ёзны выпадак такiх намераў: бо нi страху, нi адчаю ад таго, што «дома ўсё кепска», нiякай негатыўнай матывацыi, якая часта ўсiх нас накрывае.
Адно прыемнае пачуццё замiлаванасцi гэтай цудоўнай краiнай. А потым у мяне скончылася шэнгенская вiза, i я стала падарожнiчаць па Беларусi, i трапiла ў Пiнск. I закахалася шматкроць мацней.
Працяг артыкула чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное