Чаму варта падацца на анлайн-курсы Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
Вольны Беларускі Ўніверсітэт прапануе ўнікальную магчымасць скарыстацца бясплатнымі анлайн-курсамі падчас летніх вакацыяў.
ВБЎ разам з Беларускай акадэміяй ў рамках супольнага праекту з Вышэйшай Школай Менеджэрскіх кадраў у Коніне, падтрыманага Фондам міжнароднай салідарнасці, абвяшчае набор на 4 асінхронныя і 2 анлайн-курсы беларускіх выкладчыкаў.
Падрабязнае апісанне курсаў тут.
Чаму варта падавацца?
- Курсы даступныя анлайн, таму вы можаце вучыцца ў зручны для вас час і тэмпе.
- Выкладчыкі – эксперты ў сваіх галінах, гатовыя падзяліцца сваімі ведамі і досведам з вамі.
- А яшчэ, па заканчэнні кожнага курса, вы атрымаеце сертыфікат, які пацвярджае ваша паспяховае праходжанне!
Удзельнікі будуць мець магчымасць захаваць ананімнасць падчас анлайн-навучання.
Прыём заявак: да 23 ліпеня.
Пераходзьце па спасылцы і запаўняйце анкету. Увага: запаўненне заяўкі не гарантуе навучанне. Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове.
Рэгламент набору і правілы ўдзелу тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное