Общество
Анастасія Беленькая, «Заўтра тваёй краiны»

Чаму ў Беларусі немагчыма абараніць доктарскую па беларускай мове?

Беларускіх лінгвістаў вышэйшай кваліфікацыі ў краіне хутка проста не застанецца — за апошнія восем гадоў у Беларусі не было паспяхова абаронена ніводнай доктарскай дысертацыі па беларускай мове, а колькасць кандыдацкіх прац скарацілася ў 4,5 разы.

«У нас няправільна разумеюць само паняцце “дысертацыя”»

Беларусістыка ў краіне перажывае глыбокі крызіс. І праблема тут не ў тым, што беларускія лінгвісты не жадаюць рухаць навуку наперад. За гэты час было некалькі спроб абараніць доктарскія дысертацыі, якія аднак закончыліся няўдачай – Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі не прыняў ніводнага станоўчага рашэння.

Паводле дадзеных, прыведзеных ў навуковым даведніку «Беларускае мовазнаўства: дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь (1990 – 2011 гг.)», за час існавання незалежнай Беларусі было абаронена каля 320 доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый, звязаных з беларускай мовай. Пік абарон прыйшоўся на прамежак з 2000 па 2004 гады, калі былі падрыхтаваны 134 даследаванні. Тады штогод у беларускую навуку прыходзілі па некалькі дзясяткаў кандыдатаў і дактароў філалогіі.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)