Комментарии
Сяргей Салаўёў, Новы час

Чаму «маманты прапаганды» сышлі ў нябыт

Галоўнай падзеяй тыдня, безумоўна, стала адстаўка «вяршыні» праўладных СМІ. Пасадаў пазбавіліся кіраўнік БТ Генадзь Давыдзька, чвэрцьстагоддзевы рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч і старшыня СТБ Юрый Казіятка. Фактычна — уся прапагандысцкая «вертыкаль».

Сышлі ў нябыт «маманты» беларускай прапаганды. Праўда, насамрэч, каб беларуская прапаганда нармальна працавала, рабіць гэта трэба было раней, і не так.

Тое, што «маманты» зніклі — цалкам лагічна і ўпісваецца ў, так бы мовіць, «выжыванне відаў». Свет імкліва змяняецца. І той, хто на гэтыя змены рэагаваць не здольны, натуральна, не выжывае.

Беларуская ідэалагічная сістэма, пажыраючы агромністыя фінансавыя рэсурсы, апынулася цалкам бездапаможнай перад новымі выклікамі і сучаснымі тэхналогіямі. Яны не здолелі перавесці слова «змест» у слова «кантэнт», і рэагуюць на выклікі не творчымі высілкамі, а адміністрацыйным ціскам. У той час, як інфармацыю, што трапіла ў сеціва, ужо не спыніш.

Прыклады бездапаможнасці прапагандыстаў глядзіце тут