Чаму Лукашэнку не плацяць пенсію?

Цэнтрвыбаркам апублікаваў дэкларацыі аб даходах за 2019 год кандыдатаў у прэзідэнты. У 65-гадовага Аляксандра Лукашэнкі, грамадзяніна пенсійнага веку, быў пазначаны толькі заробак, але не было пенсіі. Чаму?

У прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны «НН» патлумачылі, што выплата пенсій у Беларусі адбываецца ў заяўнай форме. Гэта значыць, што дапамога сталым людзям выплачваецца не аўтаматычна, а толькі пасля напісання заявы.

Другі варыянт — калі чалавек працягвае працаваць, то можа свядома адмовіцца ад пенсіі на карысць таго, што будзе атрымліваць большую пенсію ў будучыні, калі сыыдзе з працы.

Как выросла зарплата Лукашенко за последние 20 лет

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(45)