Общество
Галіна Каржанеўская, Новы час

Чаму калгас «Чырвоны партызан» прапанавали назваць «Чырвоны каравятнік»

Па Заходняй Беларусі катком прайшлося нямала людзей са зброяй. Першыя Саветы з дэпартацыямі, другія — з прымусовай калектывізацыяй, паміж імі — акупацыя з партызаншчынай.

Падручнікам па жыцці заходніх беларусаў стала для мяне кніга Міхася Конана «Юргінія». Аўтар, як і я, апытваў старых людзей, да таго ж шмат матэрыялу дала яму гісторыя ўласнай сям’і.

Возьмем такі эпізод. У сялянскую хату заходзяць узброеныя людзі, звяртаюцца да гаспадара. «Мы з Бягомльскай партызанскай зоны. Ведаем, што ў цябе ёсць конь. На фашыстаў пешшу ж не пойдзеш».

Калі не дзейнічала простая логіка, падпускалі ідэйнасці. «Можа, ты хочаш, каб немцы на нашай зямлі былі вечна?»

Забіраючы каня, угледзелі карову з падцёлкам: «Так, карову да нас завядзеш сам».

Што адчувае ў такіх выпадках гаспадар? «Сэрца білася так цяжка, быццам ён без перадыху цэлы загон папару пераараў. А тут яшчэ Усця са сваімі кленічамі на партызан.(…) Як жа мы будзем жыць, Лявонка? Хто нам дапаможа?»

Партызанаў жанчыны сапраўды клялі, зняважліва звалі іх «кароўнікамі» і «падушачнікамі». Каму ж спадабаецца, што дзеці ядуць траву? Было, што нанач адводзілі кароў да бліжэйшых нямецкіх гарнізонаў, дзе яны будуць цалейшымі.

Нямецкі гарнізон стаяў крыху воддаль ад вёскі Караватка, жыхары з суседніх вёсак прыводзілі туды сваю жывёлу. Дык партызаны, не зачапіўшы сам гарнізон, абчысцілі вёску і пазабіралі ўсіх кароў. Паспяховы атрымаўся рэйд! Што яны напісалі ў справаздачы?

Пры арганізацыі калгаса прыезджы старшыня прапанаваў назваць гаспадарку «Чырвоны партызан». З месца выгукнулі: «Чырвоны каравятнік!»

Вось як піша пра начныя візіты Рычард Жураўскі, ураджэнец хутара Янаўшчына Маладзечанскага раёна: «Я чуў, як трывожна шапталіся дарослыя, раз-пораз гучала слова «немцы». Гаспадарка яшчэ была моцная, па двары, як і раней, хадзілі гусі ды куры. Праз некаторы час пачало ўсё па чарзе знікаць. (…) Бо па начах з’яўляліся «госці», і пасля кожнага візіту нешта з худобы прападала. Гэта былі ўзброеныя людзі ў цывільнай вопратцы. Пашпартоў не прад’яўлялі, настаўлялі зброю і камандавалі: «Давай!» Аднойчы забралі авечак. Неўзабаве не стала свіней. Крыху пазней са двара вывелі нашых коней. Пад канец вайны наш дзед стаў поўным «пралетарыем».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)