Чаму гомельскія ўлады ідуць у разрэз з афіцыйнай пазіцыяй дзяржавы?
Гомельскія ініцыятары правядзення святочнага канцэрта ў гонар стагоддзя абвяшчэння БНР атрымалі адмову ад гарвыканкама. Чыноўнікі спаслаліся на занятасць памяшкання ў гэты дзень.
— Нашы прадстаўнікі былі на сустрэчы з Віталём Атаманчуком, намеснікам старшыні Гомельскага гарвыканкама па сацыяльных пытаннях які разглядаў нашае пытанне, — каментуе сітуацыю адна з ініцыятарак святкаванняў стагоддзя БНР у Гомелі Марыя Булавінская. — Ён даў зразумець, што, магчыма, памяшканне ў ГЦК ў гэты дзень будзе занятае, але мы з вялікай верагоднасцю зможам разлічваць на палац культуры «ВІПРА». Адчувалася, што канцэрт усё ж будзе і што ўлады намераныя яго дазволіць калі не ў цэнтры, то прынамсі знайсці альтэрнатыву. Але цуду ў выніку не здарылася.
У мяне ўзнікаюць пытанні чаму гомельскія ўлады ідуць у разрэз з афіцыйнай пазіцыяй дзяржавы? Мы бачым, што зараз дазваляюцца мерапрыемствы ў Мінску, Гродна, Брэсце, Лідзе і іншых гарадах. А Гомель чамусьці ідзе супраць афіцыйнай пазіцыі цэнтра і ніякага ўдзелу ў святкаванні гэтай даты не прымае.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное