Чаму БТ у тэлеэфіры «далучыла» Крым да Расіі?

У праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» за спінаю вядучай з'явілася досыць дзіўная карта, на якой Крым пазначаны часткай Расіі.

Скрыншот з эфіра 13 мая

Але вядома, што Беларусь не прызнавала анэксію паўвострава.

Нават досыць лаяльныя Расіі асобы ўсімі сіламі імкнуцца пазбегнуць адказу на пытанне, каму належыць Крым.

Дык чаму дзяржаўныя тэлевізійшчыкі выкарысталі правакатыўную карту?

«У праграме «Галоўны эфір» была выкарыстана мапа ЕАЭС з афіцыйнага сайта Еўразійскага эканамічнага саюза, дзе на галоўнай старонцы пазначаны контуры арганізацыі», — адказала «Нашай Ніве» прэс-сакратар Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)