Экономика

Міраслаў Гажэцкі, Новы час

Чаму беларусы не спяшаюцца перасаджвацца ў электрамабілі

У Нарвегіі ўжо амаль палову аўтапарка складаюць электрамабілі. А першы электрамабіль у Беларусі зʼявіўся толькі шэсць гадоў таму: ужываны Nissan Leaf прывезла кампанія «А-100». Тады разам з дастаўкай і мытам аўто абышлося ў 43 тысячы долараў.

Фота elektragreenbelarus.info

Сёння ў Беларусі зарэгістравана пад 200 электрамабіляў. Пачала пашырацца сетка станцый сілкавання. «Беларуснафта» абяцае, што да канца 2019 года колькасць такіх станцый на АЗС перасягне 150. Але яны ёсць не толькі ў сетцы «Беларуснафты». У Мінску іх можна пабачыць каля банкаў, на паркінгах некаторых гандлёвых цэнтраў.

Год таму ў Беларусі ўвялі адмысловы тарыф на электраэнергію, якой карыстаюцца электразарадныя станцыі. Ён складае 0,15693 рубля (без ПДВ) за 1 кВт/г. Гэта на 48% ніжэй за агульны тарыф для арганізацый, якія працуюць у сферы паслуг.

Свае электрааўтамабілі кіроўцы пакуль што сілкуюць бясплатна — істотная заахвочвальная льгота. Але «Беларуснафта» ўжо анансавала ўвядзенне платы — 30 капеек за кілават.

Калі гэта адбудзецца, то заладаваць электрамабіль Tesla Model S абыдзецца каля 30 рублёў. Паколькі адной батарэі хапае кіламетраў на 500, то выдаткі складуць 6 рублёў на 100 кіламетраў. Канешне, эканомней, чым ездзіць на паліве. Але гэта ўжо не задарма!

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.6(9)