Комментарии
Валерый Карбалевіч, Новы час

Чаму Беларусь трымаецца савецкай спадчыны?

Свет адзначае 100-годзе Кастрычніцкай рэвалюцыі. Але адзначае па-рознаму.

Фота bnp.by

На постсавецкай прасторы ўсе дыскусіі пра гістарычнае значэнне гэтай падзеі закончыліся даўно, яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. 70-гадовы камуністычны эксперымент, у які было ўцягнута каля 40% насельніцтва зямнога шара (з улікам Кітая) даў адмоўны вынік. Той шлях, на які ступіла Расія ў 1917 годзе, завёў нас у гістарычны тупік. І ў 1991 годзе былыя рэспублікі СССР фактычна вярнуліся на тую дарогу, па якой ішло ўсё чалавецтва.

І толькі ў нас гэтыя дыскусіі дасюль не закончыліся. Беларусь — адзіная краіна ў свеце, дзе 7 лістапада афіцыйна адзначаецца свята Кастрычніцкай рэвалюцыі…

Гульня з савецкімі сэнсамі не такая бяскрыўдная. Яна моцна тармозіць фармаванне беларускай ідэнтычнасці. Беларускасць усё яшчэ раствараецца ў савецкасці. Ва Украіне дэкамунізацыя стала пабочным вынікам украінізацыі, дыстанцыявання ад імперскай спадчыны. Чым хутчэй нешта падобнае адбудзецца ў Беларусі, тым лепш.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)