Общество

Чаму Алексіевіч не запрасілі на беларускі стэнд Менскага кніжнага кірмашу

Чаму на прадстаўнічым кніжным форуме беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч прадстаўленая на расейскім нацыянальным стэндзе, піша Радыё Свабода.

На пытаньне Свабоды, чаму на беларускіх стэндах не знайшлося месца для кніг Сьвятланы Алексіевіч і чаму для сустрэч зь ёй заўсёды на выставе адводзяцца маленькія памяшканьні побач з гучнымі выступамі артыстаў, міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч адказаў:

— Па-першае, гэта беларуская выстава, яна праводзіцца ў Беларусі. Наколькі я памятаю, Сьвятлану Алексіевіч запрасіла маскоўскае выдавецтва «Время», якое зьяўляецца ўдзельнікам выставы ў праграме Расейскай Фэдэрацыі. І з улікам вашай заўвагі сёлета пляцоўка, дзе пройдзе прэзэнтацыя і аўтограф-сэсія ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі паважанай Сьвятланы Алексіевіч, будзе дастаткова шырокая, наколькі гэта магчыма.

Дырэктар выставы Дзьмітры Макараў дадаў, што любы выдавец, любы пісьменьнік можа падаць сваю заяўку на ўдзел у агульнай праграме:

— Што запрасілі — усё прадаставілі, улічылі ўсе пажаданьні, у тым ліку і залю выдзелілі тую, што прасілі для Алексіевіч.

Бабарико: «Удивительная судьба связывает героев Алексиевич и издание пятитомника на белорусском языке»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(10)