Чаму адбыўся глыбокі раскол удзельнікаў «Усходняга партнёрства»
Мэта, якую ставіў ЕС у 2009-м, зацвярджаючы праграму «Усходняга партнёрства», палягала ў тым, каб стварыць на сваёй усходняй мяжы зону дэмакратычных, рынкавых, праеўрапейскіх краін. Гэты ход сведчыў пра гатоўнасць уступіць у канкурэнцыю з Расіяй за кантроль над рэгіёнам. Прайшло восем гадоў. Што атрымалася?
Адбыўся глыбокі геапалітычны і каштоўнасны раскол удзельнікаў УП. Калі Грузія, Малдова і Украіна падпісалі пагадненне аб асацыяцыі з ЕС, то Беларусь і Арменія ўступілі ў Еўразійскі эканамічны саюз на чале з Расіяй. І ў вонкавай, і ва ўнутранай палітыцы краіны-ўдзельніцы УП выбралі дыяметральна супрацьлеглыя вектары развіцця. Адны — у Еўропу, другія — у Азію.
Чаму так здарылася, што планавалі адно, а атрымалі іншае?
Найперш, еўрапейскі пернік для гэтых краін аказаўся маленькім. Ім не прапаноўваюць паўнавартаснае ўступленне ў ЕС, а толькі заахвочваюць рознымі схемамі супрацоўніцтва. А гэта, як кажуць у адным паўднёвым горадзе, дзве вялікія розніцы.
Калі няма такога перніка, дык яго адсутнасць трэба было б кампенсаваць грашыма. Здавалася б, больш багатая Еўропа ў гэтым плане зможа выйграць канкурэнцыю з Расіяй за кантроль над згаданым рэгіёнам.
Аднак праблема ў тым, што ЕС не хоча выдаткоўваць на праект «Усходняга партнёрства» вялікія рэсурсы. У Еўрапейскага саюза няма такіх імперскіх амбіцый, як у Расіі, дзеля якіх варта ахвяраваць рэсурсамі.
Расія ж, каб утрымаць суседзяў пад сваім кантролем, грошай не шкадуе. Нават Кітай укладвае ў краіны гэтага рэгіёну нашмат больш рэсурсаў, чым ЕС. Але ніякі праект без грошай не працуе, тым больш такі амбіцыйны. А трансфармацыя на аснове еўрапейскіх стандартаў у краінах-чальцах УП патрабуе вялікіх рэсурсаў, якіх у саміх гэтых дзяржаваў не было.
Расія гатова была плаціць, але не за рэформы, а за захаванне статус-кво. Узгадайце, як Пуцін паабяцаў Януковічу 15 мільярдаў долараў за адмову ад пагаднення з ЕС.
Як гэта выглядае на прыкладзе Беларусі, чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное