Общество

Аляксандр Кур’яновіч, Новы час

Чалавек, якога баяўся Лукашэнка

Да гэтага чалавека нельга было ставіцца абыякава. Адны яго лічылі кар’ерыстам, які дзеля ўлады і папулярнасці гатовы пайсці на ўсё. Другія ледзь не багатварылі, бачылі ў ім сапраўднага лідара. На небасхіле беларускай палітыкі ён прамільгнаў нібы метэор і знік, пакінуўшы яркі след.

Віктар Ганчар у 1990 годзе, Экономист

На жаль, ён не пакінуў ні асабістых запісаў, ні мемуараў, бо не паспеў: сышоў усяго ў сорак два гады ў сваю апошнюю восень. Яго імя старанна закрэсліваецца сённяшнімі беларускімі ўладамі, бо ў свой час не пабаяўся кінуць выклік Аляксандру Лукашэнку.

З дацэнтаў у дэпутаты

«Зорны час» Віктара Ганчара настаў у сакавіку 1990 года, калі адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет тады яшчэ БССР 12 склікання. Да гэтага часу жыццё Ганчара складвалася даволі ўдала. У 33 гады ён, кандыдат юрыдычных навук, працаваў дацэнтам права ў адной з прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў Мінска — Інстытуце народнай гаспадаркі (славуты Наргас).

Кампанія ў Вярхоўны Савет, як і годам раней выбары народных дэпутатаў СССР, зноў абудзілі палітычнае жыццё ў Беларусі, а таксама амбіцыі прадстаўнікоў самых розных слаёў насельніцтва. У парламент імкнуліся ўсе: ад простых працоўных да кіраўніцтва рэспублікі.

«Лукашенко спросил: Ты думаешь, что это я стрелял в Виктора?»

Паспытаць шчасця вырашыў і Ганчар. Праз некалькі гадоў у інтэрв’ю «Народнай газеце» ён патлумачыць прычыны рэзкага павароту ў сваім жыцці. Па яго словах, ён адчуў у сябе нейкі бар’ер, які неабходна было тэрмінова пераадолець. Ганчар заявіў, што дасягнуў у выкладчыцкай справе такіх межаў, за якія рухацца далей ужо было нельга. Таму і рынуўся ў палітыку.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(29)