Чаго чакаць незалежным СМІ ў 2011 годзе?

«Рэпарцёры без межаў» асудзілі ўзмацненне рэпрэсій супраць беларускіх журналістаў.

У адпаведнай заяве гаворыцца пра вобыскі, якія правёў КДБ у рэдакцыях газеты "Наша ніва", тэлеканала "Белсат" і "Еўрарадыё", а таксама ў журналістаў. У выніку былі канфіскаваны камп'ютары, дыктафоны, фота- і відэакамеры. Разам з тым офіс "Белсата" аказаўся пустым, паколькі супрацоўнікі загадзя "перавезлі абсталяванне ў іншае месца".

"Рэпарцёры без межаў" адзначаюць, што 28 снежня прайшоў вобыск у кватэры рэдактара сайта charter97.org Наталлі Радзінай, якая знаходзіцца пад арыштам. Па-ранейшаму ў турме знаходзіцца карэспандэнт расійскай "Новой газеты" Ірына Халіп. Ім пагражае ад 3 да 15 гадоў пазбаўлення волі, піша БелаПАН.

"Гэтыя рэйды і праведзенае раней затрыманне прыкладна 30 журналістаў даюць падставы меркаваць, што ўрад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі спрабуе перакрыць усе каналы сувязі і спыніць усе віды крытыкі", — гаворыцца ў заяве.

Святлана Калінкіна, шэф-рэдактар “Народнай Волі”: “Прафесію мы не страцім”

— Вялікага аптымізму ў мяне няма. Праўда, у цяперашніх умовах існуе вельмі шмат магчымасцей для распаўсюджвання інфармацыі, у першую чаргу — інтэрнэт. Мяркую, развівацца будзе менавіта ён, вяшчанне на Беларусь з-за мяжы. Ну а што тычыцца незалежных СМІ, то думаю, што тут працягнецца практыка запалохвання і ціску персанальна на журналістаў і канкрэтна на некаторыя выданні. Росквіту нашай галіны дзейнасці не будзе адназначна. Але, спадзяюся, прафесію мы ўсё ж такі не страцім.

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)