Бюст Васіля Быкава перададзены ў Columbia University (фота)

21 сакавіка адбылася ўрачыстая перадача бюста беларускага пісьменьніка Васіля Быкава прадстаўнікам аднаго з найбольш вядомых унівэрсітэтаў Нью-Ёрка Columbia University.

Прынцыповая дамоўленасьць аб перадачы бюста пісьменьніка Васіля Быкава Калюмбійскаму Ўнівэрсітэту была дасягнута напрыканцы мінулага году Беларускім Музэем у Нью-Ёрку і прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Учора з удзелам аўтара бюста мастака і скульптара Алеся Шатэрніка і беларусазнаўцы старшыні Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва Вітаўта Кіпеля адбылася перадача бронзавай скульптуры бібліятэцы Калямбія Юнівёрсіці.

Бюст нашаму пісьменьніку будзе ўсталяваны ў сусьветна вядомай бібліятэцы Калямбія Юнівёрсіці — Butler Library, калекцыі якой налічваюць больш за два мільёны асобнікаў. Па словах дырэктара дэпартамэнта бібліятэкі расейскіх, эўразійскіх і ўсходне-эўрапейскіх вучэньняў Калюмбійскага ўнівэрсітэту Робэрта Дэвіса, урачыстае адкрыцьцё ў будынку Батлераўскай бібліятэкі адбудзецца праз некалькі тыдняў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)