Былы следчы: Калі нават адзін бяззбройны чалавек на цябе «прэ» — страляй і ня думай, такі быў пасыл Карпянкова

Ці атрымалі сілавікі carte blanche на любое ўжываньне баявой зброі? Ці гатовыя яны пераступаць церазь сябе, як іх заклікаў Карпянкоў? Гэтыя пытаньні на Радыё Свабода абмяркоўваюць былы старшы сьледчы Сьледчага камітэту, удзельнік ініцыятывы BYPOL Андрэй Астаповіч і былы сьледчы Генпракуратуры, экспэрт у пытаньнях бясьпекі Андрэй Сыцько.

Астаповіч:

Траўматычная зброя была, але яе было недастаткова, у некаторых падразьдзяленьняў такой зброі раней не было

Чаму зброя куплялася ў Расеі? Таму што яна вельмі моцная, эфэкт ад яе амаль як ад баявой

Яны зьбіраюцца ператварыць краіну ў Паўночную Карэю, зьбіраюцца стварыць канцлягеры нацысцкага кшталту

Цяпер няма ніякіх сумневаў, што гэты рэжым злачынны, іх палітыка — гэта, груба кажучы, генацыд

Карпянкоў, калі загадваў страляць у тых, хто «на цябе прэ», ён ілюстраваў гэта сытуацыяй з забойствам Тарайкоўскага

Тарайкоўскі нічым ня кідаў у АМАП, не страляў, ня быў у натоўпе. Але ён, паводле Карпянкова, усё роўна «пёр»

Калі нават адзін бяззбройны чалавек на цябе «прэ» — страляй і ня думай, такі быў пасыл Карпянкова

Андрэй Астаповіч

Ёсьць відэазапіс, як супрацоўнік праваахоўных органаў даставаў менавіта такі траўматычны пісталет супраць мужчыны, які, абараняючы дзяўчыну, пайшоў на яго. Вось гэта, паводле падначаленых Карпянкова, «прэ».

У нас ёсьць зьвесткі пра пацярпелых супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Там няма нічога вышэй за «менш цяжкія пашкоджаньні», пераважна «лёгкія пашкоджаньні». І ніводнай сьмерці

Заявы Карпянкова — гэта не яго ўласны погляд і ініцыятыва. Ён, як і іншыя начальнікі, даводзіў падначаленым устаноўку, якую даваў ім Лукашэнка

У нас ёсьць дадзеныя па Менску за жнівень — 1400 чалавек, мінна-выбуховыя траўмы, адарваныя канцавіны, разарваныя жываты, кулявыя раненьні

Гэты дакумэнт па Менску — на 60 старонак. А справаздача аб пацярпелых супрацоўніках органаў — на дзьве старонкі па ўсёй краіне і там, як я сказаў, не вышэй за «менш цяжкія пашкоджаньні»

У нас ёсьць інфармацыя, што сапраўды абносяць калючым дротам тэрыторыю, на якой, паводле Карпянкова, меркавалася стварыць канцлягеры

Гэта выглядае як загон для быдла, напэўна, Карпянкоў гэта бачыў, таму ў яго і зьявіўся гэты выраз пра «востракапытных»

Латушко, Стрижак и КС – о записи с голосом, похожим на Карпенкова: «Если мы остановимся, то они уничтожат всех»

Сыцько:

Раней траўматычная зброя не выкарыстоўвалася ў такіх маштабах, як пра гэта кажа Карпянкоў

Падразьдзяленьне, якім ён кіраваў, ніколі не займалася супрацьдзеяньнем масавым выступам, забесьпячэньнем грамадзкага парадку

Гэтая зброя — перароблены пісталет Ярыгіна — яна для схаванага нашэньня, яна ўжываецца ў самы апошні момант

Раней траўматы ўжываліся нават радзей, чым агнястрэльная зброя

Кожны сілавік зробіць сваю выснову са словаў Карпянкова

Калі ў некага зь іх чэшуцца рукі, а яму іх зараз разьвязваюць, то ён і ўспрыме гэта як знакамітыя словы аб вызваленьні ад хімэры сумленьня

Ён даў падначаленым на водкуп вырашэньне пытаньня, якое з савецкіх часоў заўсёды трымалася на кантролі — як і калі ўжываць зброю

На 99% упэўнены, што ўсе пашкоджаньні, якія атрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў, — гэта ніжэй за «цяжкія»

Андрэй Сыцько

Калі людзей хапаюць, пхаюць, то пашкоджаньні непазьбежныя, я па гадах службы ведаю выпадкі, калі сілавікі ламалі сабе пальцы ў пылу разгону

Калі б быў хаця б адзін факт сьмерці супрацоўніка праваахоўных органаў, тады бруталізацыя мэтадаў была б паўсюль

У 90-я гады быў выпадак, калі ў Гомлі бандыт забіў двух амапаўцаў. Яго потым забілі, а імем аднаго з забітых амапаўцаў названая вуліца ў Гомлі

Калі б рыторыка пра гібрыдную вайну адпавядала рэчаіснасьці, сьмерці супрацоўнікаў праваахоўных органаў не хавалі б

У стагодзьдзе інтэрнэту пасярэдзіне Эўропы стварэньне канцлягера немагчыма схаваць

Беларусы вельмі цярплівыя. Няма штурмаў, пагромаў, ня кідаюць камяні ў сілавікоў

Але край блізкі. Калі павялічыцца хваля жорсткасьці, калі б сапраўды стварылі такі лягер, край быў бы перасягнуты. І гэта ўсьведамляюць і тыя, хто сядзіць на нарадах у Лукашэнкі

Нацысцкія канцлягеры ж таксама пачыналіся адразу пасьля прыходу нацыстаў да ўлады, яны былі для сваіх, для нямецкіх грамадзянаў

У краіне, якая пацярпела ад нацызму, ствараць лягеры — гэта занадта. Але, магчыма, прагучала стоп-слова ці адбыўся стоп-выпадак

Кузнецов: «Удивительный коктейль из откровенного фашизма, бандитизма и садизма»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(29)