Былы дырэктар «Мінскканцэрта», якi прызнаваўся «Мінчуком года», асуджаны за хабар
На 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі.
Андрэй Мікуцэвіч, ctv.by
Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда, Андрэя Мікуцэвіча прызналі вінаватым у хабарніцтве і паўторным хабарніцтве ў асабліва буйным памеры за дамовы на паслугі без конкурсу. Было падлічана, што хабару за дзевяць гадоў ён атрымаў больш за 250 тысяч рублёў.
Справу Мікуцэвіча разглядаў суд Першамайскага раёна Мінска. ІП, які даваў хабар, атрымаў «хатнюю хімію», адзначае Еўрарадыё.
Пра затрыманне Андрэй Мікуцэвіча стала вядома вясной 2020-га. У 2016-м ён прызнаваўся «Мінчуком года».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное