Общество

 

 

Былы дырэктар ліцэю БДУ сышоў у Парк высокіх тэхналогій

Былы дырэктар ліцэю БДУ Макар Шніп цяпер працуе ў Інавацыйнай кампаніі Promwad.

Пра гэта колішні кіраўнік прэстыжнай навучальнай установы распавёў Народнай волі.

facebook.com/makar.shnip

Макар Шніп адпрацаваў у ліцэі БДУ 16 гадоў, апошнія 5 гадоў быў там дырэктарам, а напрыканцы летніх вакацыяў раптам стала вядома, што ён звальняецца. Ён тлумачыць, што вырашыў паспрабаваць сябе ў новай якасці, таму і сышоў.

Цяпер Шніп будзе займацца ўнутраным адукацыйным працэсам у незалежным дызайн-цэнтры электронікі і адказваць за развіццё супрацоўнікаў, праходжанне імі курсаў і трэнінгаў.

Шпін кажа, што Promwad адрозніваецца ад іншых кампаній, сканцэнтраваных у Парку высокіх тэхналогій. Ён таксама падкрэслівае, што ў яго звальненні з ліцэю не было «ніякіх момантаў, звязаных з тым, што мая кандыдатура кагосьці не задавальняла».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(1)