Общество

«Буду жонкай ці маркетолагам»

Для праекту «Хто на што вучыўся» мы выбралі пяць самых любімых абітурыентамі спецыяльнасцяў і сутыкнем ілбамі абітурыентаў, якія ўжо на нізкім старце, а таксама выпускнікоў і «маладых спецыялістаў з вопыта работы». Сённяшняя спецыяльнасць – эканоміка.

Кажуць, той, хто сядзіць бліжэй да грошай, бедным ніколі не будзе. Ведаюць гэтую прымаўку і абітурыенты – з 1.000 чалавек, якія прымалі ўдзел у першым этапе репетыцыйнага тэставання, 257 здавалі менавіта эканоміку.

Ці прыдумалі кампаніі, што рабіць з такой колькасцю абітурыентаў, вы не даведаецеся, пакуль не дачытаеце да канца. Таму што толькі ў БДУ, на адным факультэце, навучаецца больш за 1.800 эканамістаў. А яшчэ ёсць 10 факультэтаў эканамічнага універа, і эканамічныя факультэты ў кожным паважаючым сябе ВНУ.

Ніжэй – тры гісторыі. І калі вы спытаецеся, “хто ўсе гэтыя людзі?”, то вось вам адказ: яны якраз і збіраюцца звязаць свае жыццё з эканомікай... ці па-хуткаму яго ад яе адвязаць. А наш кансультант Святлана вызначыць, хто тут самы правы і як жыць далей, калі вы нарадзіліся з эканамічнымі здольнасцямі.

Іра ХАЛЕЦКАЯ: “Размяркуюся да мужа і пайду ў дэкрэт!”

Іра — без пяці хвілін выпускніца БДЭУ. Спецыяльнасць – маркетынг. Спецыялізацыя – коштаўтварэнне.

Чым заваяваў Іру эканамічны ўнівер? “Неабходнасцю выбару. Якія прадметы магла здаць, тыя і здавала. А потым ужо глядзела, куды праходжу.

Я ўвогуле спачатку ў мастацкае паступала, але калі пабачыла, што не прайду, то пачала шукаць у спісе спецыяльнасцяў самую арыгінальную. Ну і “маркетынг” падалося словам цікавым. Таму што той жа “бухгалтар” – вядома, што гэта, я адразу ведала, што будзе сумна. А “лагістыка” для мяне, напрыклад, была кшталту логікі - і слова непрыемнае, і “не паймі што” вучыць будзем”.

Якія варыянты чакаюць выпускніка сёння? “Размеркаванне скора, мабыць што і прапануюць добрае. Абы не камвольны камбінат які-небудь – там холадна і голадна, як у блакадным Ленінградзе. І грошай няма.

Я б жадала займацца маркетынгам, але гэта не зусім мая спецыяльнасць. А парадокс увогуле ў тым, што я вось маркетолаг-каштавік, але тое маркетынгавае коштаўтварэнне, што мы вывучалі, у нашай краіне нідзе не выкарыстоўваецца. І без вопыту яшчэ нікуды не бяруць.

Ды і рабская праца нявопытных не вельмі патрэбная. Я пайшла ў адну фірму працаваць проста так, каб менавіта вопыту паднабрацца, дык яны мяне шугаюцца – кажуць, як гэта так, што я толькі за вопыт працую і чаму гэта я пра ўсе пытаюся? Баяцца, што я ад канкурэнтаў.

А нават тыя, хто нібыта маркетолагамі ўладкаваўся, яны што робяць? Праглядаюць базы дадзеных – што ў нашай краіне вырабляюць, а што не – каб вырашыць, ці можна імпартаваць той ці іншы прадукт (бо ў нас калі самі робім – то імпартаваць нельга). Ну і што гэта – маркетынг? Гэта маўпачкіна праца.

А ёсць і тыя, хто займаецца раскруткай сайтаў ці нават капірайтынгам для сайтаў. Вось такія маркетолагі”.

І што рабіць? “Пайду калі што да мужа, а потым адразу ў дэкрэт. А што – сама тое план. Ну, калі не будзе дзе маркетолаг патрэбны. Да я яшчэ і не зусім вырашыла – проста жонкай буду, ці ўсё ж такі маркетолагам. Вось здам дыплом – паглядзім”.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)