Политика
Уладзімер Глод, ”Радыё Свабода”

Браты Скрабцы аб’явілі бестэрміновую галадоўку

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец і яго малодшы брат Аляксандар сёньня абвясьцілі бестэрміновую галадоўку.

Яны патрабуюць ад Аляксандра Лукашэнкі неадкладна вызваліць палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча.

У заяве, якую браты зрабілі сёньня раніцай, гаворыцца:

"Мы канстатуем, што ў нашай краіне па-ранейшаму зьнішчаецца грамадзянская супольнасьць. Сёньня мы аб'яўляем бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем да Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча.

Мы просім усіх людзей добрай волі падтрымаць нашыя патрабаваньні".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)