Общество
Павел Аксіновіч, Новы час

«Больш за палову заробку аддаю на жыллё»

Мала паступіць у ВНУ, а пасля яго паспяхова скончыць. Вельмі важна пасля вучобы знайсці працу, на якой малады спецыяліст будзе не толькі атрымліваць нармальныя грошы, але і рэалізоўваць свой патэнцыял. Ці магчыма гэта ў сучаснай Беларусі?

Мы пацікавіліся ў былых выпускнікоў, як яны ўладкаваліся, наколькі цяжка было знайсці працу і куды адпраўляюць «бюджэтнікаў».

Ганна, выпускніца біялагічнага факультэту БДУ:

— Мяне размеркавалі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і вірусалогіі. Яшчэ на другім курсе я вырашыла, што буду рабіць курсавую работу ў РНПЦ, бо я цікаўлюся вірусамі. Мне спадабалася, тут я напісала свой дыплом і вырашыла застацца на працы.

Размеркаванне на біяфаку праходзіць так, што 90% выпускнікоў шукаюць сабе працоўныя месцы самі. Тое, што прапануе факультэт, з кожным годам становіцца ўсё горш і ў плане заробкаў, і ў плане перспектыў. Па гэтых мерках я атрымала даволі добрую адпрацоўку, бо ўмовы ў большасці дзяржаўных лабараторый майго профілю яшчэ горшыя.

На працы я займаюся правядзеннем аналізаў на ВІЧ і гепатыты — ад апрацоўкі крыві да выдачы вынікаў пацыентам. Мне падабаецца, што мая праца прыносіць карысць людзям, адчуваю сябе патрэбнай. Цікава засвойваць новыя методыкі дыягностыкі, паглыбляць і пашыраць свае веды.

Але мяне не задавальняе ўзровень заробку. Я сама з Маладзечна, і мне даводзіцца здымаць кватэру ў Мінску. На яе ідзе больш за палову заробку. Але мяне паабяцалі забяспечыць інтэрнатам. Паглядзім, што будзе.

Не радуюць у працы і савецкія перажыткі. Шмат бессэнсоўных паперак ды непатрэбных структур. Але калектыў мяне задавальняе.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)