Больш, чым фота: «Месяц фатаграфіі ў Менску»

У чацвёрты раз адкрыўся міжнародны фестываль «Месяц фатаграфіі ў Менску». Якая скразная тэма фестывалю і хто сёлета ўдзельнічае – чэкай у нашым фотарэпорце з вернісажу.

З мінулага года «Месяц фатаграфіі» абраў тактыку скразной тэмы фестывалю. Калі летась фотамастакі круціліся вакол «цэнтра/перыферыі», то 2017 год прысвечаны тэме «калектывізацыі» ў шырокім сэнсе, не толькі ў звязку з першымі дзесяцігоддзямі Савецкага Саюза. Куратары прапануюць паглыбіцца ў архіўныя фатаграфіі і ў фатаграфіі, якія даследуюць калектыўны вопыт.

Асноўная экспазіцыя выставы размясціцца ў «Сталоўцы XYZ», аднак яе адгалінаванні можна будзе знайсці ў галерэі «Ў» – там адкрыюцца выставы Андрэя Лянкевіча «Бывай, Радзіма!» і Vortex Preview ад грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва». У берасцейскай прасторы «Крылы халопа» шукай групавую выставу By Now, а ў арт-рэзідэнцыі Клінава, вёсцы Каптаруны, – вынік эксперыментальнага пленэру мастакоў.

Поўную праграму фэсту глядзі тут, а мы пакуль раскажам пра асноўную экспазіцыю ў «Сталоўцы».

ВЕХА (VEHA). «Найлепшы бок»

Сацыякультурны праект ВЕХА (VEHA) працуе з архіўнай фатаграфіяй і аднаўленнем сямейных архіваў. Галоўная мэта – заахвоціць усіх зразумець шлях сваіх продкаў і знайсці адлюстраванне асабістай гісторыі ў сямейным архіве. Цяперашняя выстава ахоплівае тэму фатаграфавання «асаблівых момантаў», якія раней, часцей за ўсё, былі звязаны са святочнымі падзеямі.

Вольга Бубіч. «Больш, чым Я»

26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух, які стаў найбуйнейшаю тэхнагеннай катастрофай ХХ стагоддзя. На шчасце, пацярпелым дзецям сталі дапамагаць людзі з іншых краін: у іх з'явілася магчымасць выязджаць у Еўропу на аздараўленне. Аўтарка праекта Вольга Бубіч з 2000 года працуе валанцёркай у адной з дабрачынных арганізацый, і яе праект уключае ў сябе матэрыялы, сабраныя за час паездак у якасці суправаджальніцы.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)