БМВ з бчб-сцяжком спынілі супрацоўнікі ДАІ ў Мінску — і аштрафавалі за неналежнае танаванне шкла

У сераду, 29 чэрвеня, увечары ў раёне праспекта Машэрава ў Мінску ўвагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў BMW X5 з арнаментам і бчб-сцягам на даху аўто.

Паводле кіроўцы Цімафея, інспектары спынілі яго і выказалі прэтэнзію да бчб-сцяжка, маўляў «што за сімволіка?». Цімафей кажа, што вельмі спакойна стаў тлумачыць свае адносіны да колераў гістарычнага сцяга, што шануе нацыянальныя традыцыі і паказаў, что нават нанёс на кузаў аўтамабіля нацыянальны арнамент. Супрацоўнікі ДАІ з цікаўнасцю выслухалі кіроўцу, але вырашылі звязацца з начальствам і ўзгадніць свае дзеянні. Паводле кіроўцы, ім быццам бы сказалі: не чапаць, але выпісаць мінімальны штраф.

Урэшце, штраф быў выпісаны сапраўды мінімальны – 0,3 базавай, або 63 тыс. рублёў — за самастойна зробленую таніроўку шкла. Карэспандэнту «НН», які стаў сведкам складання пратакола, кіроўца распавёў, што прызнае і выяўленае парушэнне, і справядлівасць пакарання.

Карэспандэнт «НН» звярнуў увагу, што супрацоўнікі ДАІ былі вельмі ветлівымі і з гатоўнасцю падтрымлівалі размову па-беларуску.

Тысячы людзей ездзяць з налепкамі з выявай «Пагоня» або бел-чырвона-белага сцяга, гэта ўспрымаецца спакойна, бо стала масавай з'явай. А вось спробы некаторых кіроўцаў ездзіць з нацыянальнымі сцягамі сталі прыцягваць увагу ДАІшнікаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)