Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра мітынг у Ждановічах і разгон акцыі Салідарнасьці

Апошнія тры дні блёгасфэра абмяркоўвала дзьве тэмы — брутальны разгон акцыі Салідарнасьці й стыхійны мітынг у Ждановічах. Нагадаю, што ў адказ на жаданьне нашых падатковых ворганаў рэквізаваць футра за адсутнасьць нейкае паперкі склаўся стыхійны мітынг, які жданоўскія міліцыянты не парадзілі разагнаць, і на дапамогу быў выкліканы спэцназ. Прадстаўнікі падатковых ворганаў тады ўжо й заявілі, што арганізатары мітынгу будуць прыцягнутыя да адказнасьці.

Блёгеры, як ня цяжка было здагадацца, падзяліліся на дзьве групы. Першая лічыла, што прадпрымальнікі могуць сабрацца толькі калі на іх надта моцна націснуць, а потым шукай ветра ў полі. Карацей, ня могуць быць такія выплескі незадаволенасьці трывалымі. Другая група меркавала, што прадпрымальнікам — самае актыўнае частцы насельніцтва — трэба ўжо адмаўляцца ад пазыцыі “па-за палітыкай” і ставіць пэўныя палітычныя вымогі. Знайшлося шмат і тых, хто лічыў, што “ўсё гэта марна”, як і 70 адсоткаў беларускага насельніцтва.

Беларускі эканамічны цуд будаваўся, як піша НААПОЛІС, на двух кітах: перапродажы нафты й газу і рээкспарту ў Расею іншых тавараў. Ад сябе я б дадаў трэцяга кіта — канфіскату. Менавіта на 1999 — 2003 гады прыпаў максымум канфіскацыяў тавару падчас перацінаньня беларуска-расейскае мяжы. Канфіскавалі ўсё, каб набіць потым гэтым канфіскацыйныя крамы, якія нібыта грыбы расьлі па ўсёй краіне. Дзяржава ўвяла ў эканоміку калгасны прынцып “пабраць і не даваць”.

А потым усё ляснула. Памаранчавая рэвалюцыя ва Ўкраіне, наяўнасьць паўднёвых і паўночных ад Беларусі транзытных маршрутаў далі магчымасьць перавозьнікам проста й зь невялікім ударажэньнем перавесьці большую частку наземнага транзыту на Латвію, Эстонію й Украіну. Транзыт тавараў празь беларускую мяжу скараціўся на 50% ад 2003 году. Перавозьнікі аддалі перавагу невялікаму ўздаражэньню, абы даставіць ладунак цалюткім на месца прызначэньня, чым весьці яго празь Беларусь.

Натуральна, нават таго, што зараз канфіскуюць на рынках, хапае, каб паменелы струмянок грошай працягваў ліцца ў дзяржаўны скарб. Да таго ж, падаткавікі, якія яшчэ не страцілі ніводнага гаспадарчага пазову, прыкрываюцца ад гневу ўлады: маўляў, мы ж працавалі, калі што, фармальна прытрымліваліся законаў. І асабіста падатковае інспэкцыі дадатковага прыбытку таксама хопіць. І прадпрымальнікі з рынкаў нікуды ня пойдуць — яны не мабільныя, і інакш ім няма дзе выжываць. Але распаўсюд такіх навінаў за межамі краіны надта не гуляе на яе карысьць, і адным інтэрвію “Монду” Лукашэнка не выратуе сваю рэпутацыю.

L-u-f-t надрукаваў сваю сэрыю “здымкаў з БССР”. Беларускі блёгер, які працяглы час жыве ў Швэцыі, заўжды вельмі крытычна ставіўся як да ініцыятываў улады, так і ініцыятываў апазыцыі. Хаця, гледзячы на здымкі былых эмігрантаў, што вяртаюцца ў Беларусь, міжволі пачынаеш зазначаць, што для іх ад Беларусі засталіся на 100 адсоткаў адмоўныя візэрункі. Будзе тут Лука ці не.

R-a-t—k-i-n-g надрукаваў два вельмі цікавыя сьпісы, прысьвечаныя прысутным у ЖЖ музыкам ды пісьменьнікам Беларусі. Гэта першая падобнага кшталту спроба аналізаваць беларускі ЖЖ катэгарыйчна.

Падобныя індэксы, а таксама спасылкі на рэйтынгавыя матэрыялы беларускага ЖЖ рэгулярна друкуе ant1killer на сваім ЖЖ.

Manchesster піша пра тралейбус, на якім удзельнікі мітынгу салідарнасьці ехалі дадому:

…Какой цирк был устроен с троллейбусом, уже немного с моих слов написали на сайте ОГП, поэтому заострять внимание на этом не буду, замечу лишь, что это на самом деле выглядело очень смешно, заблокированные выходы амбалами в форме, тихари в троллейбусе, чудак, командующий, что делать водиле в кабине, но, самое, что ли, противное, это пассажиры, которые ехали там. Надо было видеть, их молчание, отворачивающиеся взгляды, страх в глазах. Когда я попытался собрать телефоны и имена, чтобы иметь посторонних свидетелей произвола людей в погонах, мне один пожилой дядька прямо сказал, мне главное спокойно доехать (хотя все же нашлась девушка, давшая телефон и имя, но спросившая “мне за это ничего не будет?”). А потом на остановке Кульман сказали, что троллейбус дальше не идет, и выгнали всех из него. Основная масса ломанулась на остановку обратно, чтобы все-таки добраться до костела. На остановке командир спецназа подошел к нам, сказал, что если вы обратно на Немигу, то лучше едьте домой, мы за вами будем кататься все равно (они на ПМО за троллейбусом катались). В подошедший 53-й троллейбус все влезли, в том числе люди в штатском, сопровождающие постоянно народ, следом ехал “МАЗ”. На Хоружей я вышел, чтобы пойти на ОГП, новости передать, с кабины МАЗа высунулся командир спецназа, крикнул мне “Я тебя последний раз предупредил!”, получил от меня воздушный поцелуй в ответ…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)