Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра БЕЛСАТ ды Сеціва

Перадачы БЕЛСАТу, які нарэшце стартаваў, сталі аператыўна выкладацца ў Сеціве: на YouTube з’явіўся адпаведны канал.

Канал гэты знаходзіцца вось тут і прапануе перадачы БЕЛСАТ зь невялікім спазьненьнем. Варыянт разьлічаны, напраўдзе, на менскую аўдыторыю ды на заходнія рэгіёны, дзе акрамя Белтэлекаму на рынку сеціўных паслуг прысутныя яшчэ “Атлант Тэлекам” ды дзе-нідзе “Белінфанэт”.

Дзеля параўнаньня, у Грузіі ад двух год працуе простая трансляцыя ўсіх асноўных тэлеканалаў у Сеціве (не выкладаньне асноўных перадачаў на YouTube карыстальнікамі-энтузіастамі, а менавіта трансьляцыя). У Расеі адзін з апэратараў TeliaSonera толькі за гэты год надбудавала свае выходныя магутнасьці ад 2,5 Гбс да 600 Гбс, што значыць, што для канцавога карыстальніку дасяг да Сеціва павінны стаць таньнейшым і хутчэйшым як мінімум у два-тры разы.

Дынаміка росту зьнешніх каналаў БТК была, як звыкла, стабільнай – у сярэднім дадавалася па 0,5 Гбс на год, пры гэтым прыватныя апэратары пазбаўленыя магчымасьці будаваць свае сеткі за межы краю. Такім чынам, продаж нелімітаваных пакетаў, які так прапагандаваў наш дзяржманапаліст, папросту ўтыркаецца ў адсутнасьць тэхнічных магчымасьцяў забясьпечыць належную хуткасьць.

Адсюль вынікае, што так званая лібералізацыя рынку і якія-ніякія зьніжэньні коштаў не забясьпечаныя дастатковай тэхнічнай мадэрнізацыяй. Таму казаць пра тое, што існуючая ўлада сама капае сабе яму, калі дазваляе вольны Інтэрнэт, пазбаўленыя асноўнае падставы – тэхнічнае. Да таго, як прыватным апэратарам будзе нададзенае права самім будаваць сабе каналы сувязі, а не карыстацца крэатурамі Белтэлекаму, нічога па сутнасьці ня зьменіцца.

Менск вінаваты Цімашэнцы тым крэдытам у 1.5 мільярды даляраў, якія ён раптоўна атрымаў пасьля году марных перамоваў, лічыць watcher-interio. Пасьля таго, як стала зразумелым, што рэгіяналы ў стане прыгальмаваць выбар жалезнае пані Ўкраіны на пасаду прэм’ера, Крэмль вырашыў, што няма сэнсу біцца на два франты, і да выбараў новага прэзыдэнта пайшоў Лукашэнку насустрач. А вось калі спадар Мядзьведзеў стане кіраўніком краіны, крыкі пра “дыктат з Усходу” пачнуцца зноў, лічыць блёгер.

Абмеркаваньні скасаваньня дазвольнага штампу можна прачытаць вось тут, тут і тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)