Блізкія загінулых у Пакістане аўтаспыншчыкаў просяць аб дапамозе

Кацярына Безмацерных і Аляксей Ілюшын аўтаспынам кіраваліся ў Індыю. 29 верасня машына, у якой ехалі беларусы і падарожнік з Украіны, у раёне горада Гілгіт перакулілася і скінулася з абрыву. Украінец паспеў выскачыць з кузава, а беларусы загінулі – іх заваліла грузам.

«Каб пераслаць адну ўрну з прахам з Пакістана ў Беларусь, патрабуецца сума ў 1650 у.е., якую трэба падаць на працягу некалькіх дзён, — напісаў у фэйсбуку сябра загінулых Павел Кохан. — Для збору сродкаў адкрыты дабрачынны рахунак на імя маці Аляксея. Калі вы не змаглі застацца абыякавымі, то вы можаце ўнесці свой пасільны ўклад і перавесці на рахунак любую суму грошай.

Дабрачынны рахунак № 000002 ААТ АСБ Беларусбанк, філіял 300/155, г.Гомель пр.Кастрычніка 48, Субкарэспандэнцкі рахунак № 6100006619060 код 661, транзітны рахунак 3819382100255

Атрымальнік: Верхавых Ірына Мікалаеўна, пашпарт: НВ2004586, выдадзены Савецкі РАУС г. Гомеля, дата выдачы: 27.03.2008, ідэнтыфікацыйны № 4160363Н005РВ1 адрас: 246000 Гомельская вобласць, г. Гомель, вул. Сасновая, д. 8, кв. 29»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)