Общество
Еolonir

Благасфэра напярэдадні выбараў

Фрэндстужка стракатая ад выбараў, дактыляскапіі ды зьліваў дзіўнае інфармацыі “сябраў арганізацыі” на “Малады Фронт”. Да гэтага дадаецца яшчэ й эйфарыя ад (часова) адчыненай “Кастрычніцкай”. Ну й, натуральна, чым бліжэй выбары, тым болей спэкуляцыяў. Але па пунктах.

Нашыя праваахоўныя ворганы ў межах расьследаваньня выбуху 3 ліпеня працягваюць спробы пагалоўна дактыляскапіяваць усіх, хто прызываўся ў войска, павінен быць прызваны ці нават атрымаў адтэрміноўку. Пад гэтую катэгорыю, натуральна, падпадае ўсё мужчынскае насельніцтва краіны. Як піша вось гэты блогер са спасылкай на іншы ЖЧ, людзей масава выклікаюць у ваенкаматы або адзьдзяленьні міліцыі ды прапануюць здаць адбіткі пальцаў (маўляў, шукаюць падрыўніка). Прычым тым, хто адмаўляецца, кажуць, што адмоўнікі першымі трапляюць у катэгорыю падазраваных: навошта, маўляў, хаваецеся перад дзяржавай. У благасфэры зьяўляюцца спасылкі на нейкі ўказ 103, тэкст якога адсутны. Але, паколькі закон ад 2003 года аб дактыляскапічнай рэгістрацыі яшчэ ніхто не скасоўваў, то здача адбіткаў грамадзянамі, якія не прызваныя ў войска або не праходзяць па крымінальнай справе ў якасьці падазроных, зьяўляецца дабраахвотнай у любым выпадку, і за адмову ня можа наступіць ніякіх санкцыяў.

На суполцы by_politics працягваецца публікацыя матэрыялаў нібыта ад сябраў “Маладога фронту”, якія кампрамэтуюць арганізацыю. Як мяркуюць блогеры, у камэнтарах да гэтага посту, рэчы падобнага кшталту сфабрыкаваныя ды зьяўляюцца спробамі скампраметаваць “Малады фронт” як арганізацыю.

Карыстальнік l_u_f_t піша, што байкатаваць выбары, на ягонае меркаваньне, – гэта супраціўляцца іхнаму вызнаньню Эўропай. У дадатак, мяркуе блогер, “людзі, якія ладзяць байкот, салідарызуюцца з тымі 83%, якімі яны пагарджаюць і якія не пойдуць на выбары ад абыякавасьці”. Рэакцыя неадназначная, як, у прынцыпе, і ўсе рашэньні што да слушнасьці байкатаваньня.

Станцыя “Кастрычніцкая”, чый рамонт спарадзіў шмат тэмаў на суполцы minsk_by, зноў зачынялася на “выбарныя выходныя”. Не пасьпелі, што называецца, адчыніць…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)