Бенька: «Жанчына павінна быць такой, якая яна ёсць»

Музыка і рэжысёр Святлана Бень-Залеская дала вельмі адкрытае інтэрв'ю 34mag, у якім распавяла, чым яе палохаюць мудрыя жанчыны, для чаго патрэбна сям'я і чаму з яе няма ніякага спагнання.

Святлана Бень-Залеская (Бенька), 36 гадоў. Нарадзілася ў Віцебску. Па адукацыі – рэжысёр лялечнага тэатру. У 2005 годзе заснавала калектыў «Серебряная свадьба», які хутка стаў вядомы не толькі на радзіме, але і ў Расіі, Украіне, Нямеччыне, Польшчы і Францыі.

Першы студыйны альбом гурта пад назвай «Сердечная мускулатура» выйшаў у 2010 годзе. Працягвае займацца тэатрам і ставіць лялечныя спектаклі.

19 ліпеня каля 4:00 раніцы Бенька нарадзіла цудоўную дачку. Інтэрв'ю з Бенькай, запісанае за некалькі дзён да вялікай падзеі, глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)