«Белпошта» выпусціла картку з маркай да 175-годдзя Каліноўскага

На марцы — партрэт Каліноўскага на фоне газет «Мужыцкая праўда», на паштоўцы — выступ Каліноўскага перад сялянамі. Паштовая картка з маркайз’явіцца 28 студзеня — пра гэта інфармуе сайт «Белпошты».

Гістарычная даведка ад «Белпошты» (па-расейску) сведчыць: «Кастусь Каліноўскі (Вікенці Канстанцін Сямёнавіч Каліноўскі, 02.02.1838, в. Мастаўляны Гродзенскага павета, цяпер Падляскае ваяв. Польшчы — 22.03.1864) рэвалюцянер-дэмакрат, публіцыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. На тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы.

У 1862—1863 гг. К. Каліноўскі разам з аднадумцамі кіраваў выданнем і распасюдам нелегальнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове «Мужыцкая праўда».

Мастак картки Мікалай Рыжы. Яе гашэнне адбудзецца 2 лютага на паштамце Мінска.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)