«Белоруссия» ў Крыме: грошы не пахнуць?
Ужо больш за пяць гадоў на тэрыторыі акупаванага Расіяй Крыму дзейнічае санаторый Кіравання справамі прэзідэнта Беларусі.
Фота корпусу №1 санаторыя «Белоруссия» КСП РБ у Крыме. Фота cctr.ru
Больш за тое, выкарыстоўвае захопленыя Расійскай Федэрацыяй украінскія рэсурсы, фінансуе бюджэт дзяржавы-агрэсара, а таксама лякуе расійскіх дзяржслужбоўцаў і, меркавана, надае паслугі для прадстаўнікоў вайскова-прамысловага комплексу Расіі.
Адбываецца гэта на фоне падкрэслена цёплых сустрэчаў кіраўнікоў Украіны і Беларусі, падтрымкі добрасуседскіх адносінаў і задэклараванага Мінскам нейтральнага статусу ў расійска-ўкраінскім ваенным канфлікце.
Кіраванне справамі прэзідэнта (КСП) падначаленыя шматлікія гатэлі і санаторыі, нацыянальныя паркі, транспартныя, лагістычныя, будаўнічыя і гандлёвыя кампаніі, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і прадпрыемствы мясамалочнай вытворчасці, друкарні, фабрыкі мастацкіх вырабаў, сетка крамаў для рэалізацыі канфіскату, латарэі і безліч іншых актываў.
Санаторый «Белоруссия» знаходзіцца на маляўнічым узбярэжжы Крымскага паўвострава пад гарой Ай-Петры, за 10 кіламетраў ад Ялты. Юрыдычна ён месціцца на Місхорскім спуску мястэчка Карэіз, якое адміністрацыйна з’яўляецца часткай Ялты.
Гісторыя санаторыя пачалася ў 1916 годзе, калі Міністэрства земляробства Расійскай імперыі на зямлі, набытай у княгіні Даўгарукай, збудавала паводле праекту маскоўскага архітэктара Пятра Шчокава трохпавярховы будынак з ратондаю ў архітэктурным стылі класіцызаванага італьянскага мадэрну.
Працяг артыкула чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное