Экономика
Ягор Марцiновiч, «Наша Ніва»

Беларусы зарабляюць удвая менш за румынаў, утрая — за палякаў, учацвёра — за эстонцаў

Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэднім заробку ў краіне за люты 2016 года.

Паводле падлікаў, лічба склала 6 615 737 рублёў. Пры пераліку на тагачасныя курсы валют атрымліваецца 275 еўра «бруднымі». Пасля сплаты падаткаў на руках застаецца толькі 237 еўра.

Традыцыйна параўноўваем беларускія лічбы з заробкамі ў іншых краінах.

Лінія дабрабыту ў Еўропе дагэтуль фактычна праходзіць па мяжы савецкага ўплыву. З краін постсацыялістычнага лагеру толькі Славенія дасягнула заробку памерам 1000 еўра.

Наступная група краін — паўднёвая Еўропа. Партугалія, Грэцыя, Мальта, Італія, Кіпр і Іспанія. Іх грамадзяне зарабляюць 800-1500 еўра.

А вось у астатніх краінах (Заходняя Еўропа, Скандынавія, частка Цэнтральнай Еўропы) заробкі пачынаюцца ад 2000 еўра.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)