«Беларусы ня могуць жыць без рэжыму, а ўкраінцы самі перарабляюць жыцьцё»

104-е месца са 150-ці краінаў — гэтак выглядае Беларусь у сусьветным рэйтынгу шчасьця, які на працягу 2000-2009 гадоў вымяралі супрацоўнікі Ратэрдамскай Сусьветнай базы дадзеных пра шчасьце.

Апытаньне ў Кіеве: хто шчасьлівейшы — украінцы, беларусы ці расейцы?

Табліца значэньняў рэйтынгаў шчасьця некаторых краінаў, якія вывучалі дасьледчыкі (чым вышэй месца краіны ў рэйтынгу, тым у сярэднім больш шчасьлівыя яе жыхары).

Месца ў рэйтынгу — Краіна

1— Коста Рыка

2 — Данія

4 — Швэйцарыя

5 — Мэксіка

6 — Фінляндыя

8 — Швэцыя

10 — Панама

12 — Калюмбія

16 — Вэнэсуэла

20 — ЗША

27 — Туркмэністан

29 — Нямеччына

57 — Польшча

87 — Расея

89 — Літва

97 — Латвія

104 — Беларусь

110 — Украіна

Апытаньне: Які народ у Эўропе самы шчасьлівы?

Міжнародны дзень шчасьця адзначаецца 20 сакавіка. Сьвята было заснавана Генэральнай Асамблеяй ААН 28 чэрвеня 2012 году дзеля падтрыманьня ідэі, што імкненьне да шчасьця - гэта неад'емнае жаданьне кожнага чалавека на плянэце. Прапанову сьвяткаваць гэтае сьвята ўнесла на разгляд у Генэральную Асамблею ААН каралеўства Бутан, яе падтрымалі прадстаўнікі ўсіх 193 дзяржаваў ААН.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)