Общество
Кася Золатава, Еўрарадыё

Беларусы могуць звяртацца па амерыканскую візу ў любой краіне?

Як паведамілі Еўрарадыё ў амбасадзе ЗША ў Варшаве, у сувязі са спыненнем выдачы візаў у Мінску беларусы, як і грамадзяне іншых краінаў, могуць звяртацца па амерыканскія візы ў любой краіне свету. Але пры гэтым значна зніжаецца шанец на атрыманне візы, бо ў такім выпадку цяжэй даказаць сувязь з краінай сталага пражывання.

У амбасадзе ЗША ў Кіеве, беларускія грамадзяне змогуць атрымаць амерыканскую візу толькі ў тым выпадку, калі пацвердзяць факт свайго сталага пражывання на тэрыторыі Украіны. Таксама нам паведамілі, што можна прыехаць у Кіеў і паспрабаваць патлумачыць сітуацыю афіцэру.

Амбасада: “Вы можаце паспрабаваць патлумачыць сітуацыю афіцэру, ён усё вырашае”.

У выпадку, калі беларусаў дапусцяць да падачы дакументаў на візу ў амерыканскай амбасадзе ў Кіеве, ім давядзецца заплаціць на 31 долар большы консульскі збор, чым у Мінску.

У амбасадзе ЗША ў Маскве пакуль не валодаюць ніякай інфармацыяй адносна выдачы візаў беларускім грамадзянам і просяць звяртацца пазней.

Нагадаем учора, у Дзярждэпартаменце ЗША Еўрарадыё падкрэслілі, што спыненне выдачы візаў – часовая мера, і параілі сачыць за сайтам амерыканскай амбасады ў Мінску, дзеля атрымання большай візавай інфармацыі. Аднак там няма ніякіх паведамленняў апроч інфармацыі аб прыпыненні выдачы візаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)