Общество
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё

Беларускія інвестары ігнаруюць 20-метровага зубра

Улады ніяк не могуць знайсці інвестара для абсталявання кропкі прыдарожнага сервісу каля 20-метровага зубра, усталяванага на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей. Гэтае будаўніцтва меркавалі распачаць яшчэ летась.

Чыноўнікі запланавалі, што каля зубра павінны з’явіцца аўтазапраўка, крамы, гандлёвыя рады, добраўпарадкаваная тэрыторыя, з’езд з дарогі і развязка.

Але прадпрымальнікі ўспрынялі гэтую прапанову без энтузіязму. Падлікі паказалі, што ўкласьці ў будаўніцтва трэба не менш за мільярд рублёў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)