Беларускі верталёт тушыць пажары каля знакамітай Троі (фота)

Мі-8 з экіпажам беларускіх выратавальнікаў працуе ў Турцыі ад пачатку траўня.

Яны тушаць пажары ў мясцовых лясах. Разам з беларусамі туркам дапамагаюць выратавальнікі з Украіны і Расіі.

Як паведамляе газета Рэспублiка, вахта беларускага экіпажу скончыцца 23 чэрвеня, яму на змену прыляціць новы. Дарэчы, у Турцыі нашы землякі займаюцца тушэннем пажараў ужо тры гады. За гэты час яны зрабілі 657 вылетаў на верталётах, правялі ў небе 562 гадзіны і 1788 разоў скідалі ваду на палаючыя лясы. Агулам беларускія пілоты патушылі 300 тысяч гектараў лесу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)