Общество

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:

- журналістыка: падставовы курс (новая праграма)

- найноўшая гісторыя (новая праграма)

- філязофія/літаратура (новая праграма)

А таксама журналісцкія практыкумы (сумесна зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў)

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2013 г.

Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 28 кастрычніка 2013 г.

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы паступленьня можна знайсці тут.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Беларускі Калегіюм паўстаў у лістападзе 1997 г. зь ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацыяў і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 г.

Беларускі Калегіюм — форум для правядзеньня публічных лекцый і дыскусіяў, месца інтэлектуальнага і культурніцкага дыялёгу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднеэўрапейскіх і заходніх краінаў.

Беларускі Калегіюм аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяньня дэмакратычным пераўтварэнням у беларускім грамадзтве ў кантэксьце вызначальных каштоўнасцяў эўрапейскай цывілізацыі й агульнаэўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.

Прынцыпы дзейнасці:

— заходне- і сярэднеэўрапейскія культурніцкія практыкі ў ажыццяўленьні навучальнага працэсу і навуковых дасьледаваньняў;

— сучасныя эўрапейскія навучальныя тэхналёгіі;

— параўнальны навуковы і навучальны падыход; крытычнае мысленьне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сытуацыю;

— каштоўнасьці адкрытага і дэмакратычнага грамадзтва.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)