Общество

Беларускі Калегіюм абвесціў чарговы набор

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях: журналістыка (абноўленая праграма), найноўшая гісторыя, філязофія/літаратура.

Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі. Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 1 кастрычніка 2007 г. Запіс на сумоўе па 26 верасьня б.г.

Падрабязнасьці пра працэсс паступленьня //www.baj.by/belkalehium/abviestka2007.htm

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. (017) 267 66 27, (029) 705 46 66, (029) 679 26 82 з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі), на bk.baj.ru ці праз kalehium@gmail.com.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)