Общество

Беларускі калегіум запрашае цікаўных

Беларускі калегіум працягвае набор на дадатковае навучанне па спецыялізацыях:

- Еўрапейскі саюз: палітыка, грамадства, культура

- Найноўшая гісторыя

- Журналістыка: падставовы курс

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў Беларускім калегіуме бясплатнае.

Пачатак заняткаў з канца кастрычніка 2015 г.

Заяўкі прымаюцца да 30 кастрычніка 2015 г.

Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе неабходна запоўніць анкету.

Узор анкеты можна знайсці на сайце БК у рубрыцы “Стаць студэнтам”.

На сайце таксама -- адказы на асноўныя пытанні, звязаныя з паступленнем і навучаннем.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз info@belcollegium,org, а таксама праз facebook.com/belcollegium

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)