Общество
Марына Міт, «Тут і цяпер»

«Беларускі аўтарынак практычна памёр»

Ці прывозяць сёння беларусы аўтамабілі з-за мяжы? У якім стане знаходзіцца рынак патрыманых аўто? Чаму расіяне працягваюць скупляць машыны ў Беларусі?

На гэтыя пытанні сеткавай газеце "Тут і цяпер" адказаў кіраўнік аддзела маркетынгу аўтамабільнай кампаніі «Аўтабай» Аляксей Грыгарышын.

— Амаль усе эксперты ў адзін голас кажуць аб тым, што з улікам мытных пошлін цяпер больш выгадна купляць новыя аўтамабілі, а не патрыманыя. А ваша кампанія, наадварот, займаецца не новымі аўто...

— Сёння выгадна купляць аўтамабілі не больш за пяць гадоў. Прыганяць машыны старэй гэтага ўзросту, сапраўды, нявыгадна — размытоўка будзе вельмі дарагая. А ад трох да пяці гадоў, у тым ліку і ўмоўна новыя (з невялікім прабегам, 2010—2011 гадоў выпуску), прыганяць выгадна.

— На гэтыя аўтамабілі дзейнічаюць больш-менш цярпімыя пошліны?

— Многае залежыць ад таго, на каго размытоўваецца аўтамабіль — на фізічную асобу ці юрыдычную. Кожны аўтамабіль трэба пралічваць асобна. Ёсць, дапусцім, малалітражкі — іх больш выгадна афармляць на фізічную асобу. А чым большы аб'ём рухавіка, тым выгадней афармляць на юрыдычную асобу.

— Да павышэння мытных пошлін у Беларусі актыўна скуплялі аўтамабілі расіяне. «Толькі ў нашым салоне за кошт расіян аб'ёмы продажу выраслі на 30—40%», — казаў дырэктар вашай кампаніі Яўген Лахманаў. Як цяпер?

— Скажу так: амаль усе добрыя машыны расіяне ўжо вывезлі. А беларускі рынак практычна "памёр". У людзей няма грошай на машыны…

Працяг артыкулу чытайце тут i цяпер.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)