Экономика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Беларуская эканоміка: «напярэдадні навальніцы»

Пытанне, што задаў Аляксандр Лукашэнка датычна ўвядзення каранціну — «Жэрці што будзем?» — можа паўстаць у нас і без усялякага каранціну. «Беларуская эканамічная мадэль» імкліва коціцца да заняпаду. Да прэзідэнцкіх выбараў яе яшчэ патрымаюць, канешне. Але што будзе потым?

Мы ўжо звярталі ўвагу на гэтую дзіўную тэндэнцыю — падае ВУП, падае вытвор­часць, але даходы растуць. Гэта азначае, што дзяржава спрабуе напампаваць кішэні грамадзян незаробленымі грашыма.

Даўно заўважана, што незаробленыя грошы шчасця не прыносяць. Дый усё роўна «павышэнне наяўных грашовых даходаў» ад Белстату неяк не адчуваецца грамадзянамі краіны ў сваіх кішэнях, таму што цэны таксама растуць.

Эксперты даследчага цэнтра BIPART і праекта «Кошт Урада» ад сакавіка 2015 года склада­юць індэкс «чаркі-скваркі». Гэты рэйтынг вылічваецца па прыкладзе «індэкса біг-маку», якім з 1986 года займаецца часопіс The Economist, спрабуючы адлюстроўваць рэальны курс абмену валют у розных краінах па кошце гамбургераў.

«Біг-макі», вядома, прадаюцца і ў Беларусі, аднак вызначаць пакупніцкую здольнасць беларускіх заробкаў лепш з дапамогай нечага нацыянальнага, вырашылі ў BIPART і ўзгадалі словы Лукашэнкі пра чарку і скварку.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(24)