Лица
«Наша Ніва», фота са старонак у сацсетках Настассі Кінунен

Беларуская біятланістка выйшла замуж у нацыянальным строі

Беларуская біятланістка Настасся Дубарэзава, што ўлетку пабралася шлюбам з фінскім спартсменам Юні Кінуненам, размясціла ў сацыяльных сетках свае фатаграфіі ў беларускім нацыянальным строі.

«Некалькі гадоў таму мне падарылі гэты беларускі строй, заўсёды ведала, што адзену», — напісала яна.

Муж, выглядае, апрануты ў фінскі нацыянальны строй.