Беларусізацыя каменьнем (фота)
Невядомыя складаюць уздоўж дарог гіганцкія надпісы па-беларуску. Таксама яны ў літаральным сэнсе «перакладаюць» расейскамоўныя надпісы. Было «Лес — наше богатство», стала -- «Лес — наша багацьце». Было «Лес — лёгкие планеты» — стала «Лес — лёгкія планеты».
Робіцца гэта сярод белага дня. Сьведкі кажуць, што для маскіроўкі рупліўцы Беларушчыны апранаюцца як дарожныя рабочыя — у аранжавыя камізэлькі.
Ідуць пагалоскі, што гэтая групоўка ўзяла на сябе адказнасьць за нанясеньне на сьмецьцевыя кантэйнэры надпісаў «Сьмецьце».
Читайте еще
Избранное