Экономика

Павел Кірылаў, Новы час

Беларусь ваюе за мяса

Вытворчасць мяса ў Беларусі значна пераўзыходзіць унутранае спажыванне, таму ёсць што прадаваць за мяжу. Пераважна гэта ялавічына ды кураціна. Кошт пытання па валютнай выручцы апошнімі гадамі — блізу 1 мільярда долараў.

Фота dneprovec.by

У экспарце харчавання гэта другая пазіцыя пасля «малочкі», якая прадаецца за мяжу на суму амаль 3 мільярды долараў. Але ў 2019 годзе мясны экспарт упаў. Прычына — у Расіі.

Як і ў большасці галінаў эканомікі Беларусі, асноўны напрамак экспарту нашага мяса і мясных прадуктаў — Расія. На тамтэйшы рынак апошнім часам прыпадала больш за 90% экспартных паставак.

Крытычна шмат, як бы парадаксальна гэта ні гучала. Асабліва ўлічваючы рэгулярныя гандлёвыя войны паміж Мінскам і Масквой. Мінулы год не стаў выключэннем.

У выніку гэтых войнаў, паводле дадзеных Белстату, па вазе мясны экспарт у Расію за перыяд са студзеня па лістапад 2019 года склаў усяго толькі 81% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га. Што да грашовага вымярэння, то тут паказчык яшчэ горшы — 78%.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(23)