«Беларусь — у сэрцы». У Варшаве праходзіць выстава малюнкаў Паўла Севярынца, якія ён намаляваў у зняволенні
Малюнкі, дасланыя з-за кратаў, намаляваныя на папяровых аркушыках звычайнымі алоўкамі.
Гэта партрэты яго родных, сямейнага лецішча, беларускіх касцёлаў і краявідаў. Некаторыя малюнкі прысвечаны сыну Францішку.
Павел Севярынец быў арыштаваны 7 чэрвеня 2020 года. У траўні 2021 года палітыку прызначылі сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
30 снежня палітзняволены адзначыў сваё 47-годдзе за кратамі.
Выстава працуе па сённяшні дзень — 6 студзеня. Наведаць яе можна ў Варшаве па адрасе pl. Konstytucji, 6.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное