Политика

Сяргей Пульша, Новы час

Беларусь — у Еўропу?

Іншым часам, калі прагнозы спраўджваюцца, — пачуццё супярэчлівае. У мінулым годзе, калі Парламенцкая асамблея Савета Еўропы ўзнавіла паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі (насуперак здароваму сэнсу, бо яе выключылі праз анексію Крыма, якая нікуды не падзелася), «Новы Час» задаўся пытаннем: «Час на Беларусь?»

І вось — пачалося. Дэпутат расійскай Дзярждумы і чалец расійскай дэлегацыі ў ПАСЕ Леанід Слуцкі заявіў, што Беларусь павінна атрымаць статус спецыяльна запрошанай у ПАСЕ.

Прычым, гэта ён сказаў падчас абмеркавання справаздачы лорда Дэвіда Бленкатры па выбарах у Беларусі, якія прайшлі 17 лістапада. Згодна з высновамі еўрапейскіх місій назірання, яны «прайшлі спакойна, але не адпавядалі міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў».

У справаздачы канстатуецца, што беларускія ўлады не выканалі рэкамендацыі міжнародных назіральнікаў, дадзеныя пасля выбараў 2016 года.

Сярод асноўных недахопаў выбарчай кампаніі еўрапейцы адзначылі звыклыя для нас рэчы — незбалансаванасць складу выбарчых камісій, абмежаванні пры галасаванні, парушэнні правоў кандыдатаў, абмежаванні пры рэгістрацыі кандыдатаў, зняцце кандыдатаў з выбараў па нязначных прычынах, крымінальную адказнасць за паклёп, што вядзе да самацэнзуры СМІ.

Дзяржаўныя СМІ не асвятлялі кампаніі ўсіх кандыдатаў, таму выбаршчыкі атрымлівалі недастаткова інфармацыі пра незалежных кандыдатаў, і гэтак далей, далей, далей.

Біргір Торарынсан з Ісландыі ўвогуле заявіў, што «ніколі да гэтага не бачыў такіх выбараў». «Яны былі несвабоднымі, непразрыстымі і недэмакратычнымі. Беларусы — прыязныя, сумленныя і ветлівыя людзі. Яны заслугоўваюць большага», — сказаў ён.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(21)