Экономика

Беларусь спыніла экспарт нафтапрадуктаў за мяжу, Латвія гатовая дапамагчы з імпартам нафты

З 1 студзеня Беларусь спыніла пастаўкі нафтапрадуктаў за мяжу: бензіну ўсіх марак, керасіну, дызелю, мазуту і гэтак далей.

Гэта зроблена для «забеспячэння патрэбаў народнай гаспадаркі». Адпаведную вытрымку з пастановы Саўміна ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў журналіст Нашай Нівы Арцём Гарбацэвіч.

Дзейнічае пастанова да «асаблівага распараджэння».

Экспарт нафтапрадуктаў — адна з асноўных крыніц прыбытку беларускага бюджэту.

Ад 1 студзеня Расія спыніла пастаўку нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Тым часам стала вядома, што латвійскія прадпрыемствы гатовыя прадаставіць Беларусі паслугі па перагрузцы, захоўванні і транспарціроўцы нафты, якая пойдзе не з Расіі. Пра гэта паведаміла ў пятніцу tass.ru прадстаўнік аддзела камунікацый Міністэрства зносін (транспарту) Латвіі Івета Канцена.

Источник из нефтяной отрасли: «Это клубок проблем»

Запасов автомобильного топлива в Беларуси хватит минимум на 10 дней