Беларусь спыніла экспарт нафтапрадуктаў за мяжу, Латвія гатовая дапамагчы з імпартам нафты
З 1 студзеня Беларусь спыніла пастаўкі нафтапрадуктаў за мяжу: бензіну ўсіх марак, керасіну, дызелю, мазуту і гэтак далей.
Гэта зроблена для «забеспячэння патрэбаў народнай гаспадаркі». Адпаведную вытрымку з пастановы Саўміна ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў журналіст Нашай Нівы Арцём Гарбацэвіч.
Дзейнічае пастанова да «асаблівага распараджэння».
Экспарт нафтапрадуктаў — адна з асноўных крыніц прыбытку беларускага бюджэту.
Ад 1 студзеня Расія спыніла пастаўку нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
Тым часам стала вядома, што латвійскія прадпрыемствы гатовыя прадаставіць Беларусі паслугі па перагрузцы, захоўванні і транспарціроўцы нафты, якая пойдзе не з Расіі. Пра гэта паведаміла ў пятніцу tass.ru прадстаўнік аддзела камунікацый Міністэрства зносін (транспарту) Латвіі Івета Канцена.
Источник из нефтяной отрасли: «Это клубок проблем»
Запасов автомобильного топлива в Беларуси хватит минимум на 10 дней
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное