Общество
Зміцер Галко, «Новы час»

Беларусь — гэта не Мінск

Новыя тэхналогіі, адсутнасць сродкаў і фіксацыя на сталічным жыцці сапсавалі мінскую незалежную журналістыку, звузіўшы яе кругагляд. На паездкі за МКАД часцяком банальна няма грошай. Навошта ехаць, калі можна проста «накапаць» нешта ў сеціве. І што там наогул глядзець, калі нічога цікавага няма, ўсё самае галоўнае адбываецца ў Мінску. Такі падыход, на мой погляд, моцна сказіў уяўленне сталічных журналістаў пра Беларусь у цэлым.

«Вочы іншапланетніка». Выгляд Дрыгвы з космасу

Да мінулага тыдня я быў упэўнены, што ўся Беларусь прыкладна такая самая, як мой родны Мінск. Чыстая, акуратная, з роўнымі новымі дарогамі, новабудоўлямі, з фабрыкамі і заводамі, якія, магчыма, працуюць на склад, але працуюць. З дарожкамі, лаўкамі і ліхтарамі ў цэнтральных парках. Амаль не кранутая карупцыяй, у параўнанні з нашым усходнім (ці паўднёвым) суседам. І з палітычнай адлігай, то бок вітрыннай лібералізацыяй. Ва ўмовах якой улады намагаюцца калі не быць, дык прынамсі выглядаць дэмакратычнымі.

Цалкам фотарэпартаж з горада, які аказаўся нечым сярэднім паміж «беларускай Сіцыліяй» і «беларускай Паўночнай Карэяй», глядзіце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)